Беларусская поэзия и проза

User avatar
mmurzilka
Уже с Приветом
Posts: 3039
Joined: 23 Nov 2006 00:15

Беларусская поэзия и проза

Post by mmurzilka »

Говорить не умею но все понимаю (ну почти все), очень нравится, киньте ссылками на классиков и современников где язык повкуснее. Люблю поэзию и прозы не боюсь, могу отомстить ссылками на украинских авторов
User avatar
Tasi
Уже с Приветом
Posts: 1439
Joined: 04 Sep 2006 20:46
Location: Minsk/ PA

Post by Tasi »

Вот читайте: http://knihi.com/
А это сайт посвящённый замечательному беларускому писателю Владимиру Короткевичу: http://www.uladzimir-karatkevich.com/
Жизнь надо прожить так, чтобы стыдно было рассказать, но приятно вспомнить.
User avatar
mmurzilka
Уже с Приветом
Posts: 3039
Joined: 23 Nov 2006 00:15

Post by mmurzilka »

спасибо :hat:
User avatar
Galileo
Уже с Приветом
Posts: 2878
Joined: 29 Nov 2007 19:06

Post by Galileo »

Віленскі кот
Мне б нарадзіцца шэрым віленскім катом
Такою ж шэрай восеньскай гадзінай,
Каб быць прыродным, паўнапраўным і адзіным
Тых пляцаў, вуліцаў, дамоў гаспадаром.

Майго сусьвету мне хапала бы штодня,
Каб і да сьмерці ім не надзівіцца
Ад Пагулянкі да далёкага Зьвярынца
Дзе кожнае гарышча - нераскрыты скарб.

Мае двуногія нявольныя сябры
Прыгожа й свабодна б жыць не заміналі.
Я б харчаваўся толькі у «Чырвоным Штралі»
А ўлетку ленна спаў на Замкавай гары.

У сакавіку б распачынаў такі канцэрт,
Што ўсе пародныя, дагледжаныя коткі
Зьбягаліся б ад Добрай Рады да Ліпоўкі
Каб паспытаць мой не абы-які імпэт.

Мне невядомы быў бы чалавечы жах
Ад акупанцкіх крокаў патруля начнога,
Перабягаў бы ім апошнюю дарогу,
Бы цень зьнікаючы ў Антокальскіх дварах.

Свой вольны век пражыўшы нібы лорд,
Я б змог аднойчы без стагнаньняў недарэчных
На могілках старых любімага Зарэчча
Залегчы, каб сустрэць апошні свой усход.
З. Бартосік.



Кальварыя
Схавалі дрэвы ад вачэй надзейна
Майго стагодзьдзя сумныя двары.
Стаю адзін пад вежаю касьцельнай.
Пахмурны дзень. Кальварыя. Дзяды.

Даўно няма каму ўскласьці ружы
Пад вашыя капліцы і крыжы.
Луцкевічы, Міцкевічы, Манюшкі.
Стэфаны, Караліны, Тамашы.

Палеглыя нібы ў адной атацы.
У адным няроўным шэрагу магіл
Бурмістр акупаванае сталіцы
І колішні паўстанцкі камандзір.

У маўклівым хоры велічных фамілій,
На скрыжаваньнях незваротных дат
Свайго жыцьця ўпушчаных імгненьняў
Мне стане абсалютна не шкада.

Дамброўскія, Ўрублеўскія, Дамелі,
Ваньковічы, Чачоты, Качаны.
Героі адультэраў і дуэляў,
Паэты пазабытае Літвы.

На вашы сьсірацелыя маёнткі,
На Менск, на Вільню і на ўсю Зямлю.
З пакуль што недасяжных нам нябёсаў
Хай валіць першы сьнег, як упершыню.

І чорны мармур цяжкіх надмагільляў
Паволі ператворыцца ў цішы
У белыя, бязь літараў і лічбаў
Разьвеяныя ветрам аркушы.

Цямнее неба і ісьці я мушу.
Даруйце, што няўмела памалюсь.
За вашыя спакутваныя душы
Падданых Каралеўства Беларусь.

З. Бартосік.


"РАЗЬВIТАНЬНЕ", народнае.


Бывай, мой родны кут i зьвяз!
Бывайце вы, лугi i гонi!
Iду ад вас апошнi раз
Пад знакам слаўнае Пагонi.

За волю ў бой жыцьцё заве,
Мае змагарныя дарогi.
Купальскай кветкi не сарве
Нiхто ў душы мне без трывогi.

Я сам пайду за край, народ
Упорна песьняй роднай, звонкай,
Пад буру жудкiх непагод,
Мяне што мучаць i старонку.

Мо лягу дзесьцi я ў далi
Пад небам хмарным цi сьсiнелым, --
Паўстануць тысячы зь зямлi
Пад сьцягам бел-чырвона-белым!

Бывай, мой родны кут i зьвяз!
Бывайце вы, лугi i гонi!
Хай бачу ў лучнасьцi я вас,
Пад сьцягам слаўнае Пагонi!
Где два беларуса, там три политические партии. (Народная мудрость.)
User avatar
Tasi
Уже с Приветом
Posts: 1439
Joined: 04 Sep 2006 20:46
Location: Minsk/ PA

Post by Tasi »

Спасибо.
Жизнь надо прожить так, чтобы стыдно было рассказать, но приятно вспомнить.
User avatar
ESN
Уже с Приветом
Posts: 19377
Joined: 04 Jan 2002 10:01
Location: РСФСР-UA-Bayern-München.

Re: Беларусская поэзия и проза

Post by ESN »

mmurzilka wrote:..могу отомстить ссылками на украинских авторов

Ну и где? :pain1:
User avatar
mmurzilka
Уже с Приветом
Posts: 3039
Joined: 23 Nov 2006 00:15

Post by mmurzilka »

Ліна Костенко
http://poetry.uazone.net/kostenko/

Пелюстки старовинного романсу

Той клавесин і плакав, і плекав
чужу печаль. Свічки горіли кволо.
Старий співак співав, як пелікан,
проціджуючи музику крізь воло.
Він був старий і плакав не про нас.
Той голос був як з іншої акустики.
Але губив під люстрами романс
прекрасних слів одквітлі вже пелюстки.

На голови, де, наче солов'ї,
своє гніздо щодня звивають будні,
упав романс, як він любив її
і говорив слова їй незабутні.

Він цей вокал підносив, як бокал.
У нього був метелик на маніжці.
Якісь красуні, всупереч вікам,
до нього йшли по місячній доріжці.

А потім зникла музика. Антракт.
Усі мужчини говорили прозою.
Жінки мовчали. Все було не так.
Їм не хотілось пива і морозива.

Старий співав без гриму і гримас.
Були слова палкими й не сучасними.
О, заспівайте дівчині романс!
Жінки втомились бути не прекрасними
User avatar
mmurzilka
Уже с Приветом
Posts: 3039
Joined: 23 Nov 2006 00:15

Post by mmurzilka »

Редьярд КІПЛІНҐ (в перекладі Василя Стуса)

СИНОВІ

Коли ти бережеш залізний спокій
всупір загальній паніці й клятьбі,
коли наперекір хулі жорстокій
між невірів ти віриш сам собі.
Коли ти вмієш ждати без утоми,
обмовлений, не станеш брехуном,
ошуканий, не піддаєшся злому
і власним не хизуєшся добром.
Коли тебе не порабують мрії,
в кормигу дум твій дух себе не дасть,
коли ти знаєш, що за лицедії —
облуда щастя й машкара нещасть.
Коли ти годен правди пильнувати,
з якої вже зискують махлярі,
розбитий витвір знову доробляти,
хоча начиння геть уже старі.
Коли ти можеш всі свої надбання
поставити на кін, аби за мить
проциндрити без жалю й дорікання —
адже тебе поразка не страшить.
Коли змертвілі нерви, думи, тіло
ти можеш знову кидати у бій,
коли триматися немає сили
і тільки воля владно каже: стій!
Коли в юрбі шляхетності не губиш,
а бувши з королями — простоти,
коли ні враг, ні друг, котрого любиш,
нічим тобі не можуть дорікти.
Коли ти знаєш ціну щохвилини,
коли від неї геть усе береш,
тоді я певен: ти єси людина
і землю всю своєю назовеш.

***

IF…

If you can keep your head when all about you
Are losing theirs and blaming it on you;
If you can trust yourself when all men doubt you,
But make allowance for their doubting too:
If you can wait and not be tired by waiting,
Or, being lied about, don’t deal in lies,
Or being hated don’t give way to hating,
And yet don’t look too good, nor talk too wise;
If you can dream – and not make dreams your master;
If you can think – and not make thoughts your aim,
If you can meet with Triumph and Disaster
And treat those two impostors just the same:
If you can bear to hear the truth you’ve spoken
Twisted by knaves to make a trap for fools,
Or watch the things you gave your life to, broken,
And stoop and build ‘em up with worn-out tools;
If you can make one heap of all your winnings
And risk it on one turn of pitch-and-toss,
And lose, and start again at your beginnings,
And never breathe a word about your loss:
If you can force your heart and nerve and sinew
To serve your turn long after they are gone,
And so hold on when there is nothing in you
Except the Will which says to them: “Hold on!”
If you can talk with crowds and keep your virtue,
Or walk with Kings – nor lose the common touch,
If neither foes nor loving friends can hurt you,
If all men count with you, but none too much:
If you can fill the unforgiving minute
With sixty seconds’ worth of distance run,
Yours is the Earth and everything that’s in it,
And – which is more – you’ll be a Man, my son!

http://poetry.uazone.net/stus/
User avatar
mmurzilka
Уже с Приветом
Posts: 3039
Joined: 23 Nov 2006 00:15

Post by mmurzilka »

Василь СИМОНЕНКО
http://poetry.uazone.net/symonenko/
ПІЧ

Лиже полум'я жовте черево,
Важкувато сопе димар,
Галасує від болю дерево,
Піднімаючись димом до хмар.

Бубонять рогачі і кочерги —
Щось пригадують з давнини,
І чекають покірно черги
Засмаглілі горшки й чавуни.

З тітки полум'я сон злизало,
Тітка гладить рукою глек,
Теплий ватяник зав'язала
На застужений свій поперек.

Біга тітка із кухні в сіни,
З-під повітки заносить дров —
З них струмує жовтаво-синя
Віковічна печаль дібров.

Звично грюкають мляві двері,
Піч гуде і димить і світ —
Скільки в пащу цій ненажері
Тітка вкинула кращих літ!

Сновигають по зморшках думи,
На щоках танцює вогонь,
Сажа в'їлася чорним глумом
У пелюстки її долонь.

Біля печі вона, мов бранець,
Слугувала під шурх спідниць,
Віддавала дівочий рум'янець
Чистоті смачних паляниць…

Менше ми гіркоти нестимем,
Стане ближчою наша мета,
Як не будуть у небо димом
Підніматись жіночі літа.

28.I.1962

http://poetry.uazone.net/symonenko/
User avatar
mmurzilka
Уже с Приветом
Posts: 3039
Joined: 23 Nov 2006 00:15

Post by mmurzilka »

Galileo wrote:Віленскі кот
Мне б нарадзіцца шэрым віленскім катом
Такою ж шэрай восеньскай гадзінай,
Каб быць прыродным, паўнапраўным і адзіным
Тых пляцаў, вуліцаў, дамоў гаспадаром.


отличное стихотворение, переписываю себе в тетрадку, очень изысканное.

И про Пагоню (да и сам герб красивый) очень понравилось, самое лучшее что я читала о символике.

ЕЩЕ!
User avatar
Tasi
Уже с Приветом
Posts: 1439
Joined: 04 Sep 2006 20:46
Location: Minsk/ PA

Post by Tasi »

Максім Багдановіч

Пагоня.

Толькі ў сэрцы трывожным пачую
За краіну радзімую жах,
Успомню вострую браму сьвятую
І ваякаў на грозных канях.

У белай пене праносяцца коні,
Рвуцца, мкнуцца і цяжка хрыпяць.
Старадаўняй крывіцкай Пагоні
Не разьбіць, не спыніць, не стрымаць!


Маці, родная маці-краіна,
Не ўсьцішыцца гэтакі боль!
Ты прабач, ты прымі свайго сына,
За цябе яму ўмерці дазволь!

У бязьмерную даль вы ляціце,
А за вамі, прад вамі - гады.
Вы за кім у пагоню сьпяшыце,
Дзе шляхі вашы йдуць і куды?

Мо яны, Беларусь, панясьліся
За тваімі дзяцьмі наўздагон,
Што забылі цябе, адракліся,
Прадалі і аддалі ў палон?

Маці, родная маці-краіна,
Не ўсьцішыцца гэтакі боль!
Ты прабач, ты прымі свайго сына,
За цябе яму ўмерці дазволь!

Біце ў сэрца іх, біце мячамі,
Не давайце чужынцамі быць!
Хай пачуюць, як сэрца начамі
Аб радзімай старонцы баліць!

Усё лятуць і лятуць тыя коні,
Срэбнай збруяй далёка грымяць!
Старадаўняй лiтоўскай Пагоні
Не разьбіць, не спыніць, не стрымаць!


КНІГА.

Псалтыр, пакрытую няжорсткай, бурай коЖай
Я ўзяў і срэбные засьцёжкі адамкнуў
Перэчытаў рады кірыліцы прыгожай,
І воску з ладанам прыемны пах пачуў.

Вось псальма сьлічная: "Як той алень шукае
Крыніцы чыстай, так шукаю Бога я".
Як все сьвежасьцю яе краса жывая!
Як радасна ўсё далыш сьпяшыць душа мая!

І бачу я ў канцы няхітраю прыпіску,
Што "кнігу гэтую, раб Божы, дзяк Гапон
Дзеля душы спісаў у месту Воўкавыску.
У рок сем тысяч сто васьмы с пачатку дзён".

ЗАВІРУХА.

У бубны дахаў вецер бье,
Грыміць па ім, зьвініць, пяе.
І спеў ліецца ўсё мацней, —
Гулянку справіў пан Падвей.
У бубны дахаў вецер бье.
Грыміць па ім, зьвініць, пяе.
Ўскіпела сьнежнае віно
І белай пенай мкне яно.
У бубны дахаў вецер бье,
Грыміць па ім, зьвініць, пяе.
Па вулках вее дзікі хмель,
Гудзіць спьянелая мяцель.
У бубны дахаў вецер бье,
Грыміць па ім, зьвініць, пяе.


КРАЮ МОЙ РОДНЫ! ЯК ВЫКЛЯТЫ БОГАМ...

Краю мой родны! Як выкляты Вогам —
Столькі ты зносіш нядолі.
Хмары, балоты... Над збожэм убогім
Вецер гуляе на волі.

Поруч раскідалісь родные вёскі.
Жалям сцікаюцца грудзі! —
Бедные хаткі, таполі, бярозкі,
Ўсюды панурые людзі...

Шмат што зрабілі іх чорные рукі,
Вынясьлі моцные сьпіны;
Шмат іх прымусілі выцярпець мукі
Пушчы, разлогі, нізіны.

Кінь толькі вокам да гэтаго люду —
Сцісьнецца сэрце ад болю:
Столькі пабачыш ты гора усюды,
Столькі нуды без патолі.

Песьня цяе, як удовіна сына,
Янку, каханьне згубіло:
Там дзе панура схілілась каліна,
Беднаго хлопца магіла.

Ў гутарках-казках аб шчасьці, аб згодзе
Сэрцэ навін не пачуе.
Сціснуло горэ дыханьне ў народзе,
Горэ усюды пануе.

Хваляй шырокай разлілось, як морэ,
Родны наш край затапіло...
Брацьця! Ці зможэм грамадзкае горэ?!
Брацьця! Ці хване нам сілы?!
Last edited by Tasi on 20 Jan 2008 00:13, edited 1 time in total.
Жизнь надо прожить так, чтобы стыдно было рассказать, но приятно вспомнить.
dimp
Уже с Приветом
Posts: 4936
Joined: 22 Nov 2005 20:32
Location: Maryland

Post by dimp »

Tasi wrote:Максім Багдановіч
Старадаўняй крывіцкай Пагоні
Не разьбіць, не спыніць, не стрымаць!


У Богдановича вроде было:
Старадаўняй Лiтоўскай пагонi
Не разьбiць, не спынiць, не стрымаць.
User avatar
Tasi
Уже с Приветом
Posts: 1439
Joined: 04 Sep 2006 20:46
Location: Minsk/ PA

Post by Tasi »

dimp wrote:
Tasi wrote:Максім Багдановіч
Старадаўняй крывіцкай Пагоні
Не разьбіць, не спыніць, не стрымаць!


У Богдановича вроде было:
Старадаўняй Лiтоўскай пагонi
Не разьбiць, не спынiць, не стрымаць.

Точно было именно Литовской.
Я скопировала не зацепился глаз, сейчас исправлю.
Жизнь надо прожить так, чтобы стыдно было рассказать, но приятно вспомнить.
User avatar
Billy-goat
Уже с Приветом
Posts: 15304
Joined: 26 Aug 2007 05:46
Location: Вашингтонщина

Post by Billy-goat »

Ой-да летели птицы высоко
Сквозь непогоду и темноту
Каждый четвёртый на небе сокол
Каждый четвёртый сбит на лету...

Каждый четвёртый в роще дубочек
Каждый четвёртый в бурю погиб...

Каждый четвёртый из белорусов
Каждый четвёртый пал на войне...


А чьё вот это? Это одна из моих любимых песен "Песняров". Как они её пели... А вот об авторе слов никогда не думал. Подскажете?
...Life is unfair...
User avatar
Galileo
Уже с Приветом
Posts: 2878
Joined: 29 Nov 2007 19:06

Post by Galileo »

Ад грознага замку...
Ад грознага замку адна толькі вежа.
Без даху касьцёл, без крыжа царква.
Ты іх гаспадар, гаспадар не абмежаны, -
Зь дзяцінства прывычны зьнявагу трываць.

На гэтай зямлі, што крывёю адмечана,
Дзе кожны з каменьняў аб чымсьці ўспамін,
Не Польшча, не Русь, не Жмудзь, не Нямеччына,-
Тут наша краіна, і ты яе сын.

Ну што ж прымірыўся ты з уладай чужынскаю,
Бязмоўны, бязьдзейсны, стаіш у журбе?
Нашчадак ліцьвінаў, сьпіну сваю выпрастай.
Зброя продкаў чакае цябе.

Кожнаму праўда, кожнаму воля.
Досыць трымацца за рабскі хаўрус.
У кожным сэрцы хай успыхне полымя,
У кожнай душы хай жыве Беларусь!






Тут Беларусь!..
Калісьці тут была краіна,
Зь якой прыходзілась лічыцца
Усіх абшараў, усіх мясьцінаў
Усім каралём, царом і прынцам.
І не было патрэб нагодаў
У песьнях жальбы і нядолі.
Грымела слава перамогаў
У той краіне, ну а сёньня...


Тут Беларусь, тут не краіна,
Хоць сувярэнная старонка.
Сюды апошнія навіны
Йдуць з часоў забытых продкаў.
Яе вялі вякі ліхія
Да Трох Падзелаў, як трох прыхлопаў.
Магнат абраў сьцягі чужыя,
А гаспадар пайшоў ф холопы.
Свой розум лішнім нам падаўся.
Не даставала на чагосьці.
Наш брат ліцьвін у Летуве застаўся -
Мы ж "до родни подались в гости".

тут Беларусь, Тут Русью пахнет,
Але даўно ужо ня Белай,
Што так пакутліва канае,
І ўжо амаль што анямела.
Парадкі брацкія - на рэдкасьць.
Зьмянілі песьняў звон на стогны,
А ягамосьць на іхню светласть,
А Магдэбурскае - Прыгонным.

Ліліся сьлёзы тут бязь меры,
крыві праліта тут занадта:
І маскалёў, і касінераў,
І партызан, ды й калябарантаў.
Тут Беларусь, зірні навокал:
прыгнуты думкі тут як сьпіны.
Яна зусім не сінявока
Й не падобна да дзяўчыны.

На гэты шлях не ад пачатку
Ступілі мы, за намі многа...
Хай не народ, яго нашчадкі.
Дык, можа дзецям стаць народам?!
Што была існым і сапраўдным,
Няхай бяз нас, але паўстане,
І кожны дзень дае падставы,
Што мы ўсё ж не магікане.

Тут Беларусь!..яна чакае
Тых, хто ёй верне твар і волю.
...апошняю надзея кане...
Мы ёй загінуць не дазволім,
Мы ёй загінуць не дазволім.
Где два беларуса, там три политические партии. (Народная мудрость.)
User avatar
Galileo
Уже с Приветом
Posts: 2878
Joined: 29 Nov 2007 19:06

Post by Galileo »

У Мірскім замку...
У Мірскім замку цішыня, і час спыніўся быццам.
Спыніся, добры чалавек і думак рух спыні.
Ты ўбачыш раптам постаці па нішах ды байніцах,
Пачуеш чыйсьці галасы й крокі ля сьцяны...

Вунь тут стаяла, мусібыць, каралева Бона,
Вунь там, ля брамы, сумаваў з мушкетам вартавы.
Па брукаванцы рушылі шляхетныя мадоны...
За імі йшлі бадзягі, рыцары, манахі, гандляры.

А колькі іх пабыла тут - высакародных вояў,
Герояў бітваў, сьвятароў, паэтаў, мастакоў...
Іх лікі нам зьяўляюцца, прабіўшы змрок стагодзьдзяў
Сьвятлом далёкіх зор, нябесных маякоў....па над ім.

Спыніся, добры чалавек, адкуль бы ты ня быў бы...
Ўглядзіся ў далеч за сьцяной, у сівую даўніну...
Ты ўбачыш, вунь праносяцца на конях Радзівілы
На паляваньне дзікае ці, можа, на вайну...



* * *
Сібір

Ой, ня раз матуля варажыла,
Пад вакном сядзела уначы.
Ой, ня раз, гаротніца, тужыла,
Прыглядалася часамі ў далячынь.

Прыглядалася, аж вочы праглядзела,
Але сын каханы не ішоў;
Толькі ў хату месяц жоўта-белы
Пасылаў праменьняў дзіўны шоўк.


---Пакідай матуля горка плакаць,
Не губляй пакутлівых надзей,
Веру я, што прыйдзе сьмерць сабакам,
іх яна чакае кожны дзень,
Я тады ізноў да цябе здаровым
Вазьвярнуся ў хату, у родны кут,
За сталом за ўласным, за дубовым,
Адпачнем ад гора ды пакут.

Пад вакном за выцьвілай, за брамай
Расьцьвітаў ізноў прыгожы май.
Трэйці год, як сына ўжо забралі,
Трэйці год, як роднага няма.

Як забралі - весьці не пачула...
І на твары роспач і адчай.
Трэйці год, як бедная матуля
Перастала спаці па начах.

Поўнач. Стукнуў хтосьці. Хто там?
Гэта сон... Але-ж пасьля сама
Выбягае хутка за вароты, -
Прыглядаецца... глядзіць вакол... няма.

Той-жа ночы дзесьці на чужыне
Родны сын яе навек спачыў.
І дарма матуля варажыла.
Пад вакном сядзела уначы.
Где два беларуса, там три политические партии. (Народная мудрость.)
User avatar
Galileo
Уже с Приветом
Posts: 2878
Joined: 29 Nov 2007 19:06

Post by Galileo »

У выгнаньне

Бывайце, любыя
Загоны Беларусі!
Ў выгнаньне еду я,
Мой любы, родны край...
Апошні раз
На нівы падзіўлюся,
Скажу апошняе -
«Радзімыя, бывай!..»
Травой пажоўклаю
Сухія сенажаці
Ад ветру восенскага
Сумна шалясьцяць,
Бы адзінокая
Заплаканая маці
Хавае роднае
Апошняе дзіця.

Ці сьніў, ці ведаў хто,
Што ў гэтакую восень
Пакіну вас...
Бо я - ваш верны сын;
Здаецца мне,
Што жоўтае калосьсе
Паціху плача
Кроплямі расы.

А так цудоўна
Ў гэтакую пору
Саткала восень
На палі абрус!..
Цягнік імчыць
Апошнім касагорам,
І прамільгнула
Маці - Беларусь.

1937 г.
Где два беларуса, там три политические партии. (Народная мудрость.)
User avatar
Galileo
Уже с Приветом
Posts: 2878
Joined: 29 Nov 2007 19:06

Post by Galileo »

Вот еще, если интересно, интересно ли? Не совсем белмова, скорее трасянка (аналогия суржика, только беларуская вместо украинской)


Грустная (не рекомендуется слушать белорусам с повышенной чувствительностью)
Балада пра таварыша Гастэллу
http://www.histforum.com/Bartosik/20_Visitovachka.wma

Угнаенні (Удобрения :D , росс.)
http://www.histforum.com/Bartosik/18_Visitovachka.wma


Нравится кому-нибудь, подкинуть чего еще?
Где два беларуса, там три политические партии. (Народная мудрость.)
User avatar
mmurzilka
Уже с Приветом
Posts: 3039
Joined: 23 Nov 2006 00:15

Post by mmurzilka »

Галилео, конечно нравится, с удовольствием читаю ваши посты.
Давайте еще
User avatar
Galileo
Уже с Приветом
Posts: 2878
Joined: 29 Nov 2007 19:06

Post by Galileo »

User avatar
Galileo
Уже с Приветом
Posts: 2878
Joined: 29 Nov 2007 19:06

Post by Galileo »

Billy-goat wrote:Ой-да летели птицы высоко
Сквозь непогоду и темноту
Каждый четвёртый на небе сокол
Каждый четвёртый сбит на лету...

Каждый четвёртый в роще дубочек
Каждый четвёртый в бурю погиб...

Каждый четвёртый из белорусов
Каждый четвёртый пал на войне...


А чьё вот это? Это одна из моих любимых песен "Песняров". Как они её пели... А вот об авторе слов никогда не думал. Подскажете?


Вот, кажется, то, что Вы искали:


Музыка Хрэннікаў Т.
Словы Матусоўскі М.
Год першага выканання 197?
Першы выканаўца ?
Мова рас.

Ой как летели птицы высоко
Сквозь непогоду и темноту.
Каждый четвертый на небе сокол,
Каждый четвертый сбит на лету.

Разве забудешь грозные ночи
Раненных веток стоны листвы
Каждый четвертый в роще дубочек,
Каждый четвертый в бурю погиб.

Звук этой песни, песни грустной
Вечно со мною, вечно во мне.
Каждый четвертый из белорусов,
Каждый четвертый пал на войне.



Простите, что поздно ответил. :oops: Пропустил мимо глаз....
Где два беларуса, там три политические партии. (Народная мудрость.)
User avatar
Billy-goat
Уже с Приветом
Posts: 15304
Joined: 26 Aug 2007 05:46
Location: Вашингтонщина

Post by Billy-goat »

Galileo wrote:
Звук этой песни, песни грустной
Вечно со мною, вечно во мне.

Простите, что поздно ответил. :oops: Пропустил мимо глаз....

Спасибо. А я когда слышал "Песняров" был уверен, что авторство либо их, либо белоруских поэтов. Оказывается Матусовский... Но что интересно, песняровские хиты - Вологда, Берёзовый сок - тоже его...
...Life is unfair...
User avatar
Galileo
Уже с Приветом
Posts: 2878
Joined: 29 Nov 2007 19:06

Post by Galileo »

По просьбе, выкладываю слова... Ссылка та же, что и выше (редактировать после 12 часов нельзя).
http://www.histforum.com/Bartosik/20_Visitovachka.wma


Балада пра таварыша Гастэллу

Мы вучыліся з табой у розных школах,
Не суседнічалі нашыя дамы,
З тваіх вокнаў адкрываўся Верхні Горад,
А маімі закрывалісь Шабаны.

Толькі нам мазгі адну навуку несьлі,
Як мацней "Велику Родину" любіць,
І што для подзьвіга ў яе імя ёсьць месца
Нават у нашыя шчасьлівыя часы.

Ты выдатніцай была напэўна ў класе
Зь ясным лёсам, расьпісаным на гады.
І нічога ў час той не перадвяшчала
Ні сустрэчы нашай, ні маёй бяды.

Калі ты ў "Ін.Язе" спасьцігала English,
Я сканчаў ужо вучэльню ВВС.
І ледзь пагоны мы вузорныя абмылі,
Як "Великой Родине" прыйшоў... капец.

Ах, як лёгка забывалісь мы ў тым годзе
На ўроках, што ў няпамяць адыйшлі.
Нам здавалась, сонца іншае ўзыходзіць
На маіх нябёсах і тваёй зямлі.

Усё часьцей мы песьні новыя сьпявалі,
Не шкадуючы ахрыплых галасоў.
І кілішкі мы ўздымаць не пасьпявалі
За прасовываньне NATO на Ўсход.

Толькі па вясьне заўжды бывае восень,
Як не бывае перамогаў без крыві,
І аднойчы, у нялётнае надвор'е
Нашыя з табой дарогі разыйшлісь.

Та вясна замецена трыма зімамі
І твой шлях згубіўся ў чужой зямлі.
Я ў палку стаю ўжо першым на сьпісаньне.
Ты ж пасольствуеш у Рэспубліцы Малі.

Ды Айчыну я любіць не развучыўся,
Як не забыўся на той даўнішні ўрок
Пра Гастэллу-лётчыка... Таму аднойчы
Я зраблю па паласе апошні крок.

І ў нябёсах падуладных толькі МІГам..
Свой займу апошні ангявы рубеж.
Каб разьвітальны погляд кінуць на Радзіму
І па ёй паўзучы "ўражэскій" картэж.

І калі ў сваёй Малі ты будзеш ведаць
Пра падзею, што чакалі ўсе даўно,
Мілая, ты не пакутуй на сумневы,
Хто той подзьвіг зьдзейсьніў і ў імя каго.

Не сумуй па шчасьці ды ня плач ад гора,
Памяні ты лепш прайграныя гады,
Дзе з аднаго вакна быў бачны Верхні Горад,
А з другога адкрывалісь Шабаны...

Взято из Википедии:
Гастелло, Николай Францевич
...Родился в Москве. Белорус. Сын рабочего.

Гибель
26 июня 1941 бомбил вражескую мотоколонну на дороге Молодечно — Радошковичи. Вражеский снаряд повредил топливный бак самолёта. Гастелло направил горящий самолёт на вражескую колонну .
Где два беларуса, там три политические партии. (Народная мудрость.)
User avatar
Galileo
Уже с Приветом
Posts: 2878
Joined: 29 Nov 2007 19:06

Post by Galileo »

Беларуский рок, советский период...

Уліс. Цягнік на Нясьвіж. 1988.
Я зь ім сустрэўся ў чыстым купэ ў зваротнай дарозе.
Падобны тварам ён да мяне стаіць на парозе.
З глытком кожным у шклянцы маёй гарэлкі ўсё болей.
Мой недапалак за цягам даўжэе ды гасьне паволі....

Рушыць цягнік на Нясьвіж...Ідзе да долу...

Я грэю каву, ды стыне яна ды студзіць далоні.
Мне вандроўнік у вочы глядзіць. Ён коньнік Пагоні...
Я бачу, кажа, аблокі плывуць на сустрач ветру,
Дождж ад долу да неба йдзе, зьнікае ў паветры...

Рушыць цягнік на Нясьвіж...Ідзе да долу...

За Сьнежным ранкам прыйшоў Лістапад у зваротнай дарозе,
Чым больш п'ю я, чым больш палю, тым больш я цьвярозы.
Я хутка ўбачу замак ці роў ды ўбачу касьцёлы,
Дарма спрабуеш спыніць цягнік - ярыну пад колы.

Рушыць цягнік на Нясьвіж...
Где два беларуса, там три политические партии. (Народная мудрость.)
User avatar
Galileo
Уже с Приветом
Posts: 2878
Joined: 29 Nov 2007 19:06

Post by Galileo »

Ён шукае дарогі да белых палёў,
Над якімі адно толькі новае неба,
Там уласная сьмерць выглядае ганебнай.
Ён шукае сабор, а знаходзіць…

Ён шукае сьцяжыны да белых лясоў,
Дзе вандроўныя душы знаходзяць прытулак,
Там паснула нянавісьць і злоба паснула…
Ён шукае спакой, а знаходзіць…

Ён шукае напрамак да чорнай гары,
Над якою стаіць нерухомая поўня,
Там ніхто не будуе турмы ні катоўні.
Ён шукае любоў, а знаходзіць.... крыжы.

Novaje Nieba (C)
Где два беларуса, там три политические партии. (Народная мудрость.)

Return to “Литература и Искусство”