Беларусская поэзия и проза

User avatar
Galileo
Уже с Приветом
Posts: 2878
Joined: 29 Nov 2007 19:06

Post by Galileo »

2 песенки про алкаголь...

Запой.
Ой, да чаго ж чалавек я слабы, ну ніяк мне ня зладзіць з сабою,
І жыву я апошнія дні прадчуваньнем шальнога запою,
Ой, да чаго ж чалавек я слабы.

За Радзіму ўскіпела душа, не душа, а адкрытая рана,
А зь кім піць, мне ня доўга шукаць, я пайду да бывалага сябры,
Ой, зь кім піць, мне ня доўга шукаць

Што гарэлку, што дэнатурат - усё глытае мой сябра бязь меры,
І хай спачатку я вып'ю ня шмат, ды спрацуюсь галандзкія гены,
О, хай спачатку мы вып'ем ня шмат.

Мы даўно, а цяпер пагатоў зможам крэўнымі звацца братамі.
А як маю прагаландзкую кроў мы тваім самагонам разбавім.
Ох, забяры ж мяне сябра ў запой.

Каб згубіць лік гадзін і хвілін ды ўжо варта напіцца дашчэнту,
І каб ня ведаць апошніх навін, ды ня чуць спадара прэзыдэнта.
Дак забяры ж мяне, сябра, ў запой.

Мы на час умярцьвім тэлефон, каб ня рваўся пранізьлівым матам
У нашых душаў утульны прытон лямант нашых старэючых матак,
Дак забяры ж мяне, сябра, ў запой.

За Радзіму не адзін вып'ем штоф, у якую ўсё болей я веру
І ў яе працавіты народ. З паступовым зьнікненьнем бутэлек.
Дак забяры ж мяне, сябра, ў запой.

Каб ня сумна было ім паспаць, жыхарам гэтай гадзкай будовы,
Будзем выць мы з табой і сьпяваць самай мёртвай і чыстаю мовай,
Дак забяры ж мяне, сябра, ў запой.

І можа здарыцца дзіўная рэч, да такой мы дап'емся ступені,
Што жыцьцё нам падасца чысьцей хоць крыху па запою сканчэньні.
Дак забяры ж мяне сябра ў запой...

Ссылку нашел только здесь...
http://www.supratiu2007.narod.ru/zmicer_bartosik/do_pobachennya/01_u_zapoj.mp3
Где два беларуса, там три политические партии. (Народная мудрость.)
User avatar
Galileo
Уже с Приветом
Posts: 2878
Joined: 29 Nov 2007 19:06

Post by Galileo »

Ад нечаканых з поўначы вятроў
Да сутарэньняў прадубелая Варшава
Зьбіралась ля агменяў ды сталоў,
Цяпла праблему неяк вырашала...

Я тут праездам, мне заўтра ад'язджаць,
Але таксама хочацца пагрэцца,
Ды мне ня цяжка, дзякуй Богу, адшукаць
У Варшаве беларускія адрэсы.

І я пайшоў у той утульны дом,
Дзе я ніколі не лічыўся лішнім,
І месца мне хапіла за сталом,
І гаспадыня мне напоўніла кілішак,

А леваруч усеўся нейкі модны бард,
Што ўсё настройваў гітару вечар цэлы,
А праваруч - суцэльны БелФілФак,
Ну а на супраць апынуўся гэты... бЗдэнэк!

Ды справа тут ня ў тым, што ён паляк,
Ды я ж прыйшоў пагрэцца моваю сваёю,
А ён сабе не ўяўляўся толькі як
Цьвіком праграмы і кампаніі душою.

Каб адчуваў сябе як быццам дома я,
Сваё галандзкае падносіў вымаўленне,
Казаў, "Давай, братішка, выпьем за тібя!"
І чокнуцца стараўся пагучнее.

А па кілішках нашых толькі Absolut,
А дым пад стольлю - Галуаза, не іначай.
А модны бард ужо гвалціць трэцюю струну,
А БелФілФаку ўжо закарціла патанчыць.

Той, што насупраць, распавёў мне пра Маскву,
І што ня супраць ён " кого-то там паслушаць".
Ізноў кілішак уздымаўся за маю
Для бЗдэнэка "загадочную душу".

Ды раптам быццам не нарокам запытаў,
Ці сапраўды чагось не разумеўшы:
"Какого цьвета Русь Твоя, ешче Бела,
Іль вжэ позеленела?"

Пасьля адкінуўся ў стомленай пазе
І смачна зацягнуўшысь Галуазам
Пускаў ён колцы на пацеху грамадзе,
Не баючысь і не чакаючы адказу.

А ведзь у нас ніяк ня менш, што не кажы,
Такіх перанасычаных сабою рылаў, -
Падумалася мне... І на душы
Зрабілась так балюча за Радзіму...

Ляцела колца праз вакно на вольны сьвет
І недзе там, за Маршалкоўскай, расставала...
Ды дамяшаў я ў пах ягоных цыгарэт
Шалёны водар бойкі і скандалу.

Не, той скандал не дакаціўся да нажа.
І, часта моргаючы, бЗдэнэк нешта блеяў:
"То быўа шутка, то по польску бэньдзе жарт".
Пшэ прашам пана, "шутка" я - не разумею. /"жарт" с белорусского - шутка/

А засталом ужо не засталося страў,
І ноч апошняй цыгарэтай расставала.
Тыгровай скурай распластаўся модны бард.
...Так і не ладзіўшы, казззззёл, сваю гітару!
Где два беларуса, там три политические партии. (Народная мудрость.)
User avatar
Galileo
Уже с Приветом
Posts: 2878
Joined: 29 Nov 2007 19:06

Post by Galileo »

Радкі з мінулага...

Пад штандар бел-чырвона-белы
Гартуйся, раць, адважна, сьмела
Адважных ды харобрых ваякоў!
I ўспомняцца старых вякоў
Паходы мужныя у славе,
Часы Альгерда, Усяслава,
Грунвальдскi з немцам бой!
I боек даўнi цяг з Масквой!

Пад знак Лiтоўскае Пагонi -
Абараняць краiны гонi,
Народ забраны вызваляць,
Iсцi к святлу, святлом палаць –
Спяшайся той, хто к волi рвецца,
Ў кiм беларуса сэрца б’ецца!
Збiрайцесь – ўсе, як бы адзiн, -
Арлы радзiмых пушч, нiзiн!

Не плач, не плач па сыну, мацi, -
Сягоння сорам быць у хаце,
Бо ўзнят за волю грозны меч,
Бо хутка будзе злая сеч,
Няхай i ён, юнак адважны,
Iдзе туды дзе б’ецца кажны
За волю новую без слёз,
За лепшы Бацькаўшчыны лёс.

Пад штандар кожны здатны, гожы,
Досць нас наезнiкам варожым
Трымаць ў прыгоне, беднаце,
Смяяцца нашай цемнаце,

Багацце краю нiшчыць, пляжыць –
Чужынцу годзе намi княжыць
I карыстацца з нашых плеч!…
Мы к волi йдзем – з дарогi прэч!…

Начало 20го века, Уладз. Жылка




ПАЎСТАНЬ НАРОД

Паўстань, народ! Прачнiся, Беларусе!
Зiрнi на Бацькаўшчыну, на сябе!
Зiрнi, як вораг хату i зямлю раструсiў,
Як твой навала злыдняў скарб грабе!

Паўстань, народ! Для будучынi шчасьце
Ты строй, каб пут ня строiў больш сусед;
Ня дай ты ў гэты грозны час прапасьцi --
Прапашчых не пацешыць шчасьцем сьвет.

Сваю магутнасьць пакажы ты сьвету,
Свой край, сябе ў пашане мець прымусь.
Паўстань, народ!.. З крывi i сьлёз клiч гэты...
Цябе чакае Мацi-Беларусь!

Я. Купала
Где два беларуса, там три политические партии. (Народная мудрость.)
User avatar
viktor77
Уже с Приветом
Posts: 1937
Joined: 20 Oct 2005 16:36
Location: USA

Post by viktor77 »

Пагоня белорусской латинкой.

Pahonia

Tolki ŭ sercy tryvožnym pačuju
Za krajinu radzimuju žach,
Ŭspomniu Vostruju Bramu śviatuju
I vajakaŭ na hroznych kaniach.

U biełaj pieni pranosiacca koni
Jrvucca, jmknucca i ciažka chrypiać –
Staradaŭniaj litoŭskaj Pahoni
Nie raźbić, nie spynić, nie strymać!

U biaźmiežnuju dal vy lacicie,
A za vami, prad vami hady.
Vy za kim u pahoniu śpiašycie?
Dzie šliachi vašy jduć i kudy?

Mo jany, Biełaruś, paniaślisia
Za tvajimi dziaćmi naŭzdahon,
Što zabyli ciabie, adraklisia,
Pradali dy addali ŭ pałon?

Bicie ŭ serca jich, bicie miačyma!
Nie davajcie čužyncami być!
Chaj pačujuć, jak serca načyma
Za radnuju staronku balić…

Maci rodnaja, Maci-krajina
Nia sucišycca hetaki bol!
Ty prabač, ty pryjmi svajho syna,
Za ciabie jamu ŭmierci dazvol!

Ŭsio latuć i latuć tyja koni,
Srebnaj zbrujaj daloka hrymiać.
Staradaŭniaj litoŭskaj Pahoni
Nie raźbić, nie spynić, nie strymać!

M. Bahdanovič
Her name was L. ...
Duster
Уже с Приветом
Posts: 1734
Joined: 20 Oct 2005 18:33
Location: Southwest

Post by Duster »

Бегаў зайчык каля рэчкi
I згубiў свае яечкi.
Шарыў, шарыў - не знайшоў
I заплакаўшы пайшоў.

(народнае)
User avatar
viktor77
Уже с Приветом
Posts: 1937
Joined: 20 Oct 2005 16:36
Location: USA

Post by viktor77 »

Здесь много белорусской литературы.
http://kamunikat.org/
Her name was L. ...
User avatar
Galileo
Уже с Приветом
Posts: 2878
Joined: 29 Nov 2007 19:06

Post by Galileo »

____ Am___________Em
На руінах Вялікага Княства
______ F______________ E
Не засталась ніводнага князя,
______ Am_____________ C
Адыйшлі ўва сьлед за паганствам
_____Dm_____________Am
Радаводаў шляхетныя вязі...

______ Dm__________________ Am
Ня ўзьнесьціся больш гэтым сьценам,
_______F______________ E
Адгрымелі мячы, змоўклі ліры...
_____Am___________Em
І блукаюць магутныя цені
______F________E____ Am____ E
Па мурох Наваградку і Міру.

_____Am______________Em
І зь якой найвялікшай нагоды
_____F__________________E
У нябожчыка пульс мы шукаем?
______Am_____________C
А Літва засталась наўазсёды
__________F______G_____C____A
Там, дзе Рым і Арда Залатая.

______ Dm________________Am
Колькі сумна, на столькі і сьмешна
____ F_____________E
І падобна да горкае кпіны
_______Am___________Em
Грамадзяніна зь ліку тутэйшых
______F________E_________ Am____ E
Параўноўваць з вольным ліцьвінам.

Ах, як цяжка пазбыцца жаданьня
Узгадаць, што дзе нам прыналежыць
І літоўскаю дзідай хоць у марах
Памахаць каля Спаскае Вежы.

Можа, досыць змагацца з прывідам?
Дай-та Бог на што іншае сілы.
Нам ня вернуць Смаленску і Вільні,
Як ня вернуць мінулых часінаў.

У занядбанай краіны абшарах,
Дзьвюх эпозхаў зьмяняецца вахта
І пад веліч славутых штандараў
Паўстае наша новая шляхта.

Насуперак агіднай абразе,
Што тут жыць можна толькі ў прыгоне,
На Радзіму вяртаюцца князі,
Скрозь вякі чутны тупат іх коняў.

ХХ ст.
Где два беларуса, там три политические партии. (Народная мудрость.)
User avatar
7sea
Новичок
Posts: 45
Joined: 02 Jun 2008 18:27

Post by 7sea »

Мне не забыцца песні той даўняе вясны:
"На мурамскай дарожцы стаялі тры сасны".
Цяпер магу прызнацца - тады пачаў кахаць,
Цябе з ніякай кветкай не мог я параўнаць.

Александрына, цяпер прыйшла зіма.
Александрына, шукаю я - няма...
Александрына, і з песьняй ты цьвіла.
Александрына, якою ты была?

Сказаць, што васілёчак, - дык фарба ў ім адна,
Сказаць, што ты лілея, - сьцюдзёная ж яна.
Сказаць, што ты званочак, - ды ўсіх жа мала іх,
Такою ты здалася ў семнаццаць год маіх.
User avatar
Galileo
Уже с Приветом
Posts: 2878
Joined: 29 Nov 2007 19:06

Post by Galileo »

Скоро Дзяды... Для тех, кто (вс-)поминает умерших предков, вот хорошая песенка...
Я шаную дзядоў


_____Dm______ E___ Am___________________
Я шаную дзядоў, што айчыну сваю баранілі,
Dm____________ G__ __C______________ A
Што ад зграяў варожых бераглі родны кут.
_____Dm____________ G_______________ C______F___
Я шаную дзядоў, што жылі, працавалі, тварылі, любілі
Dm_________________ E_______________
І што прагнулі край наш захаваць ад пакут.

Я шаную дзядоў - тых, што веру, абрады і песьні
І цудоўную мову быццам скарб бераглі.
Я шаную дзядоў, збудаваўшых касьцёлы, палацы і цэрквы,
І млыны, і замкі, і вежы на гэтай зямлі.

Я шаную дзядоў - тых, каго скатавалі
Ў вязоўнях, на высылцы, у лесапавалах, у лягерох...
Я шаную дзядоў - тых, каго расстралялі
Ў Курапатах, у полі, у склепах, ля шашовых дарог.

Я шаную дзядоў, што паходню свабоды ўзьнесьлі,
Каб агонь нашай памяці, годнасьці нашай у сэрцы ня згас...
Я гукаю дзядоў, каб яны, каб яны на імгненьне ўваскрэсьлі..
Запрашаю іх шчырыя, годныя душы, прыходзьце да нас...


Ребята, кто-нибудь точно подскажет, когда Дзяды, 1го или 8го?


http://be-x-old.wikipedia.org/wiki/Дзяды (для русскоговорящих на русском языке - не нашёл)
Сучаснасьць
У сучаснай Беларусі праваслаўныя адзначаюць Дзімітраўскую памінальную суботу ў першую суботу перад 8 лістапада. Каталікі ўспамінаюць усіх памерлых вернікаў 2 лістапада. Пачынаючы з 30 кастрычніка 1988 году Дзяды набылі грамадзкую значнасьць — штогод адбываецца шэсьце на Курапаты ў памяць аб ахвярах камуністычнае ўлады.
User avatar
Galileo
Уже с Приветом
Posts: 2878
Joined: 29 Nov 2007 19:06

Post by Galileo »

Galileo wrote:Ребята, кто-нибудь точно подскажет, когда Дзяды, 1го или 8го?

Отвечу сам себе, ответ давно известен, но, может, кому-то ещё пригодится...
Дзяды в этом году - сегодня, первого листапада - у православных, второго- у каталиков.

Если кому интересно, вот немножко истории...

Вытокi Дзядоў

Дзяды — так нашыя папярэднiкi-паганцы называлi Дзень памяцi продкаў. Гэты народны абрад вынiкае яшчэ з дахрысцiянскага культу продкаў. Лiчыцца, што на Дзяды душы памерлых наведваюць жывых нашчадкаў, каб упэўнiцца, што ў iх жыццi ўсё iдзе, як мае быць. Характэрна, што у Беларусi Дзядамi называлi ўсiх памерлых, у тым лiку дзяцей i немаўлят.

Традыцыйна Дзяды спраўляўся да шасцi разоў на год: масленiчныя, радаўнiцкiя, траецкiя (духаўскiя або стаўроўскiя), пятроўскiя, але галоўнымi лiчылiся менавiта Восеньскiя Дзяды (Змiтраўскiя). Калi ўвесну на Радаўнiцу мы iдзем да могiлак, каб навесцi там парадак, адведаць продкаў i атрымаць iхняе блаславенне, дык увосень мы запрашаем iх да сябе ў хату. Каб аддзячыць за дапамогу i заступнiцтва.

У сучаснай Беларусi праваслаўныя адзначаюць Змiтраўскiя Дзяды ў першую суботу перад 8 лiстапада (сёлета - 1 лістапада). Каталiкi ўспамiнаюць усiх памерлых 2 лiстапада. Дзяржаўны Дзень памяцi — 2 лiстапада — яшчэ некалькi год назад быў у Беларусi не толькi святочным, але i выхадным днём.

У дзень памяцi продкаў беларусы па завядзёнцы з самага ранку прыбiралi хату, мылiся ў лазнi, пакiдаючы крыху вады i венiк для дзядоў. Не шкадуючы прыпасаў, гатавалi вячэру, каб пачаставаць i ўлагодзiць продкаў. "Пацярпi безь яды - пачакай на Дзяды", "На Дзяды многа яды", — павучаюць беларускiя прыказкi. На стол ставiлi сем i болей няцотных святочных i абрадавых страў: куцця, клёцкi, блiны, мяса, яечня… Паводле звычаю, ад кожнай стравы ў асобны посуд адкладвалi па кавалачку для нябожчыкаў i пакiдалi на ноч. А яшчэ пакiдалi на стале чысты прыбор — для апошняга ў хаце нябожчыка.

Перад тым як сесцi вячэраць, гаспадар тры разы абыходзiў са свечкай стол, адчыняў вокны i дзверы i клiкалi па iмёнах продкаў: "Святыя Дзяды! Завем Вас, хадзiце да нас, ляцiце да нас, чым толькi хата багата, што ёсць тут — усё для Вас ахвяраваў!" У хаце запальвалiся свечкi, усе згадвалi добрым словам памерлых дзядоў i прадзедаў. Пасля вячэры ўсе жадалi гасцям з ТАГО свету: "Святыя дзяды! Елi i пiлi — iдзiце да сябе!".


Наконаднi аднаго з самых беларускiх святаў TUT.BY запытаўся: "А што для вас значаць "Дзяды"

Аляксандр ВАЙТОВIЧ, акадэмiк, экс-старшыня Прэзiдыума НАН Беларусi:

— Мне найперш узгадваецца дзяцiнства. Мая родная вёска Рачкевiчы на Капыльшчыне. На дварэ глыбокая восень, халодна. На вячэру мацi ставiла на стол куццю, бацька адчыняў дзверы ў сенцы i стукаў у шыбы: "Дзяды, дзяды, iдзiце кашу есцi!"

Куццю гатавалi самi. Пачыналася ўсё з таго, што тата выцягваў з каморкi вялiкую ступу з таўшчэзнага дрэва i ўсе, у каго быў час, хоць па троху але таўклi крупы. Памятаю, что таўкач быў надта цяжкi і ў мяне гэтая справа не надта атрымлівалася.

Дзяды — гэта добрае i светлае сьвята, якое захоўвае сапраўдную нацыянальную традыцыю беларусаў.


Аляксандр КОКТЫШ, журналiст:

— Калi быць да канца шчырым, то з такой з'явай як Дзяды я пазнёмiўся ў тым самым 1988-м падчас шэсця да Курапатаў, праз выступы знакавых асобаў i нi з чым непараўнальны пах мiлiцэйскай "Чаромхi"…

Сказаць, што потым кожны год у гэты дзень хадзiў да могiлкаў сваiх дзядоў — значыць, схлусiць. Але з цягам часу стаўленне да родных, якiя пайшлi з жыцця, змянiлася кардынальна. Мне падаецца, я стаў куды больш глыбока разумець значэнне слова "спадчына".

Пазней з'явiўся артыкул пад такой жа назвай — "Дзяды", у якiм я распавёў пра дзеда-камунiста, знакамiтага партызана-ардэнаносца, якiм дагэтуль ганарацца мае родныя Ляхавiчы ды й я сам, i другога дзеда-антыкамунiста, "падкулачнiка", шчырага вернiка, якi кожную нядзелю шыбаваў 7 кiламетраў пешшу да касцёлу. Ужо колькi год запар туга па iх абсалютна аднолькавая… Бо незалежна ад iх заслуг перед грамадствам i перад Богам яны — мая спадчына, мой боль i мае унiверсiтэты.

Гэтым разам здолею прыйсцi на iх могiлкi толькi 7 цi 8 лiстапада: iнакш не выпадае з часам. А ўспамiнаць i шанаваць памяць сваiх дзядоў нiчога не перашкаджае i ў астатнiя днi году. Ды й цэлага жыцця…


Леанiд МАРАКОЎ, пляменнiк рэпрэсаванага паэта Валерыя Маракова, аўтар 10-томнага энцыклапедычнага даведнiка "Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794—1991":

— Дзяды — гэта памяць, а памяць — той падмурак, якi дазваляе нам з упэўненасцю глядзець у заўтра. Чым лепш мы знаёмыя са сваiм мiнулым, чым часцей выкарыстоўваем назапашаны досвед, тым больш у нас шанцаў не паўтарыць чужыя i ўласныя памылкi ў будучынi, некаторыя з якiх могуць мець для нацыi катастрафiчныя наступствы.

Гэтак, гiсторыя Беларусi ХХ стагоддзя — гэта гiсторыя рэпрэсiй, ад якiх наш народ пацярпеў больш за астатнiя. Сталiнiсты выразалi каля 80% беларускай iнтэлiгенцыii, тады, як, напрыклад, у Расеi — 15%. Iнтэлектуальны генафонд нацыi, напрацаваны за стагоддзi, быў амаль цалкам знiшчаны. Наша паўсюдная няўпэўненасць, абыякавасць, жывёльны страх — вынiк гэтага генацыду.


Iрына АФАНАСЬЕВА, спявачка:

— Калi я жыла з бацькамi i бабуляй, у нашай сям'i адзначалiся ўсе традыцыйныя рэлiгiйныя святы. Цяпер не на ўсё хапае часу, але на Вялiкдзень, на Радаўнiцу вяртаюся да вытокаў, абавязкова наведваю магiлы бацькi, дзядулi.

Дзяды — гэта добрае, светлае свята, бо яно аб'ядноўвае людзей. Напячы блiноў, паклiкаць памерлых — цудоўная завядзёнка. У нас, у прынцыпе iншае пакаленне, але я яшчэ пра гэтыя традыцыi помню.




Iгар ЧАРНЯЎСКI, намеснiк начальнiка ўпраўлення па ахове гiсторыка-культурнай спадчыны i рэстаўрацыi Мiнiстэрства культуры:

— Я б не называў Дзяды з Радунiцай святамi. Гэта памятныя днi, калi чалавек настройваецца на пэўныя думкi, наведвае могiлкi… Для мяне Дзяды звязаныя з глыбокiмi ўнутранымi перажываннямi, вельмi асабiстымi ўспамiнамi аб памерлых блiзкiх, якiх так не хапае.

Мы ў сям'i вялiкiх застолляў не робiм, але за стол сядаем i абавязкова ўспамiнаем тых, каго больш няма з намi.

____
Взято с tut.by
Где два беларуса, там три политические партии. (Народная мудрость.)

Return to “Литература и Искусство”